Васьмігадовы хлопчык уваліўся ў палонку
16.12.2013 / 11:23
Трагедыя адбылася ўвечары 14 снежня на возеры Віры паблізу вёскі Вялікія Вікаравічы.
Хлопчык пайшоў з двума сваякамі на рыбалку. Там яму стала халодна, і дарослыя адправілі яго дадому. Праз некалькі гадзін мужчыны вярнуліся з рыбалкі, але дзіцяці дома не было.
Пачаліся пошукі, але ўсё, што ўдалося выявіць — дзіцячыя сляды, якія абрываліся каля палонкі. Цела патанулага хлопчыка ўдалося дастаць толькі на наступны дзень пошукавай групе Столінскага таварыства выратавання на вадзе.
У МНС чарговы раз нагадваюць, што першы лёд вельмі небяспечны.
Чалавеку дастаткова правесці толькі 15 хвілін у халоднай вадзе, і ўсё можа скончыцца самым трагічным чынам.