У Расіі памёр удзельнік эстафеты алімпійскага агню

16.12.2013 / 13:40

Чарговы этап эстафеты алімпійскага агню скончыўся трагедыяй. У Кургане факеланосец Вадзім Гарбенка па завяршэнні прабегу памёр ад сардэчнага прыступу.

ura.ru

Заслужаны трэнер РФ Вадзім Гарбенка прыняў эстафету алімпійскага агню ў нядзелю днём. 73-гадоваму факеланосцу стала дрэнна пасля таго, як ён прабег свой участак, — перахваляваўся.

Яму выклікалі «хуткую дапамогу», адвезлі ў бальніцу, але выратаваць не змаглі: ён памёр ад вострай сардэчнай недастатковасці.