Метро ў навагоднюю ноч будзе працаваць да 2.30

17.12.2013 / 09:24

Мінскі метрапалітэн у навагоднюю ноч будзе працаваць да 02.30 (апошняе адпраўленне электрапаяздоў з канцавых станцый).

Станцыі метро «Няміга», «Кастрычніцкая», «Купалаўская» для ўваходу пасажыраў закрыюцца ў 02.10. Метрапалітэн пачне працаваць 1 студзеня ў 05.30.

У навагоднюю ноч з 0.00 да 04.30 будзе арганізавана работа наступных аўтобусных маршрутаў камунальнага пасажырскага транспарту:

№1 «ДС Вяснянка - Вакзал» з інтэрвалам руху 16 хвілін, №22 «ДС Ангарская-4 - ДС Чыжоўка» (інтэрвал - 15 хвілін), №73 «ДС Сярова - Вяснянка» (20 хвілін), №91 «АВ Маскоўскі - Вяснянка» (15 хвілін), №100 «АВ Маскоўскі - Аэрапорт «Мінск-1» (10 хвілін), №102 «ДС Чыжоўка - Вакзал» (20 хвілін).

У той жа час будуць працаваць тралейбусныя маршруты

№26 «ДС Чыжоўка - ст.м. Аўтазаводская» (інтэрвал - 15 хвілін), №30 «ДС Малініна - Вакзал» (16 хвілін), №53 «ДС Малінаўка-4 - ДС Зялёны луг-7» (10 хвілін).

З 0.00 да 02.30 (апошняе адпраўленне з канцавой станцыі метро ў напрамку мікрараёнаў - у 02.15) будуць працаваць аўтобусы маршрутаў №29 «ДС Карастаянавай - ДС Кунцаўшчына» (інтэрвал - 15 хвілін), №42 «Люцынская - Сухарава-6» (15 хвілін), №52 «ДС Лошыца-2 - Вакзал» (20 хвілін), №72 «ДС Шабаны - ст.м. Магілёўская» (16 хвілін), №95 «ДС Славінскага - Сцяпянка» (20 хвілін), №96 «ДС Малінаўка-4 - Брылевічы» (15 хвілін), №99 «ДС Уручча-4 - Ваенная акадэмія» (16 хвілін), №112С «АС Аўтазаводская - пас. Сокал» (35 хвілін), №121 «ГЦ Ждановічы - Сухарава-6 (20 хвілін), №145С «АВ Маскоўскі - НДІ Анкалогіі» (30 хвілін), №159 «ДС Захад-3 - Каменная горка-5» (25 хвілін).

З 0.00 да 02.20 1 студзеня будуць працаваць тралейбусныя маршруты №1 «ДС Зялёны луг-7 - АВ Маскоўскі» (інтэрвал - 20 хвілін), №3 «ДС Ангарская-4 - Вакзал» (18 хвілін), №7 «ДС Сухарава - Бабруйская» (21 хвіліна), №25 «ДС Кунцаўшчына - Прылуцкая» (17 хвілін), №27 «ДС Курасоўшчына - ДС Дружная» (20 хвілін), №62 «ДС Уручча-2 - ДС Уручча-4» (15 хвілін).

Трамваі ў гэты ж прамежак часу будуць рухацца па маршрутах

№1 «Зялёны луг - пл.Мяснікова» (16 хвілін), №3 «Возера - Серабранка» (інтэрвал - 16 хвілін).