Драматург з Мінска стаў лаўрэатам расійскай прэміі «Дэбют»

Дзмітрый Багаслаўскі стаў пераможцам конкурсу ў намінацыі «Драматургія» з п'есамі «Вонкавыя пабочныя» («Внешние побочные») і «Дзеўкі».

17.12.2013 / 10:30

Драматург нарадзіўся ў Мінску ў 1985 годзе. Ён скончыў Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысура», а потым Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па той жа спецыяльнасці (2010).

Цяпер Багаслаўскі працуе акцёрам у Беларускім дзяржаўным моладзевым тэатры.

Ён адзін з арганізатараў Студыі альтэрнатыўнай драмы.

Прэмія «Дэбют», заснаваная Міжнародным фондам «Пакаленне». Яна прысуджаецца маладым аўтарам літаратурных твораў на рускай мове, незалежна ад месца іх пражывання.