Мінімальны заробак з 1 студзеня складзе 1 млн 660 тыс. рублёў
17.12.2013 / 10:52
У Беларусі ўстаноўлены памер мінімальнай заработнай платы з 1 студзеня 2014 года. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 14 снежня №1076.
Месячны мінімальны заробак складзе з 1 студзеня 1 млн 660 тыс рублёў, заробак у гадзіну — 9 тыс. 890 рублёў.
З 1 студзеня 2013 года месячная мінімальная заработная плата была ўстаноўлена ўрадам у памеры 1 млн. 395 тыс рублёў, гадзінная — 8 340. З улікам індэксацыі месячная мінімалка за лістапад гэтага года складае 1 млн. 466 тыс. 230 рублёў, пагадзінная — 8 760.