Затрыманы авіярэйс з Масквы, бо аэрапорт «Шарамецьева» паралізаваны

17.12.2013 / 11:12

Затрыманы рэйс Масква — Мінск з расійскага аэрапорта «Шарамецьева», які павінен быў прыбыць у мінскі аэрапорт у 10:00, паведамляе airport.by

Праца аэрапорта Шарамеццева практычна цалкам паралізаваная, паведамляе gazeta.ru

На вылет затрымліваецца шэраг рэйсаў з Масквы ў Маямі, Калінінград, Парыж, Стакгольм, Лондан.

Карэйскі самалёт перакрыў рулёжную дарожку, па якой самалёты выязджаюць на ўзлётна-пасадачную паласу. Пра час аднаўлення палётаў не паведамлялася.