Складскія запасы прадпрыемстваў працягваюць павялічвацца
17.12.2013 / 11:13
Складскія запасы беларускіх прадпрыемстваў у чацвёртым квартале 2013 года прадоўжылі павялічвацца і да 1 снежня дасягнулі 74,3% месячнага аб'ёму вытворчасці.
У лістападзе аб'ём нерэалізаванай прадукцыі павялічыўся амаль на 420 млрд. рублёў і дасягнуў па стане на 1 снежня 29,53 трлн. рублёў (ці 74,3% ад месячнага аб'ёму прамвытворчасці).
Трэба адзначыць, што ў лістападзе назіралася нераўнамерная дынаміка змянення складскіх запасаў у разрэзе рэгіёнаў.
Так, калі прадпрыемствы Мінска, якія маюць найбольшыя складскія запасы, некалькі скарацілі іх аб'ём, то прадпрыемствы Мінскай вобласці, наадварот, павялічылі аб'ём нерэалізаванай прадукцыі. Таксама ў лістападзе павялічыўся аб'ём складскіх запасаў у Магілёўскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях.
Як паведамлялася раней, рост складскіх запасаў прамысловых прадпрыемстваў з'яўляецца адным з ключавых праблем, з якой сутыкнулася сёлета беларуская эканоміка. На фоне зніжэння знешняга попыту на беларускую прадукцыю складскія запасы ў першай палове 2013 года перавысілі 80% месячнага аб'ёму прамысловай вытворчасці.