Усевалад Сцебурака. Што за навіны маю са стужкі?..

17.12.2013 / 11:52

***
Што за навіны маю са стужкі? —
пара падлеткаў просіць папружкі,
Дзве-тры разбэшчаныя дзявулі
на інстаграмах губы надзьмулі.
Ветхі палітык (амаль паралітык)
сочыць, што піша па ім аналітык.
Зноўку губляюцца коткі й сабакі,
шчыльна хварэюць на рак небаракі.
Хутка Каляды, чэргі на межах,
нашы сцягі на майданаўскіх вежах…
Тыдзень-другі — і ў год новы Каня
дзерне галопам стужка мая!