У Мінску выступіць гітарыст легендарнага гурту Queen Браян Мэй

17.12.2013 / 12:42

Гітарыст легендарнага гурта Queen выступіць у Мінску 21 сакавіка – такая інфармацыя з’явілася на афіцыйным сайце артыста. Пляцоўка, на якой адбудзецца канцэрт, пакуль невядомая.

Дакладна, гэта не будзе «Мінск-Арэна», занятая ў тыя дні пад выступ Cirque du Soleil.

Браян Мэй выступіць супольна са спявачкай Кэры Эліс, якая стала вядомай пасля мюзікла We Will Rock You. У рэпертуары дуэта песні Queen, каверы на Kansas і The Beatles, большая частка канцэрта праходзіць у акустычным фармаце.

ЮУ