Абарона музея Багдановіча. Дзень трэці

18.12.2013 / 18:55

Фота svaboda.org

18 снежня ў Мінску працягваецца акцыя па абароне музея імя Максіма Багдановіча.

На ганку музэя сабралася некалькі чалавек. Палітоляг Алесь Лагвінец прачытаў некалькі вершаў Багдановіча. Міліцыя назірала, але не ўмешвалася.

Пасьля выступу Алеся Лагвінца прысутныя прачыталі некалькі вершаў, прасьпявалі песьні на вершы Максіма Багдановіча. На гэтым сёньняшнія чытаньні скончыліся, людзі разышліся.