У панядзелак будзе да +6

22.12.2013 / 13:22

У бліжэйшыя суткі, 23 снежня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца ападкі, пераважна дождж.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. Днём будзе 1—6 градусаў цяпла.