У Мінску адкрыўся гандлёвы цэнтр з самым вялікім гіпермаркетам будматэрыялаў

ALL House знаходзіцца на МКАД.

23.12.2013 / 11:40

На МКАД адкрыўся гандлёвы цэнтр ALL House. Ён знаходзіцца на скрыжаванні кальцавой і Далгінаўскага тракта.

Агульная плошча будынка дасягае 13 тысяч квадратных метраў. Найбольшую прастору зойме гіпермаркет будаўнічых матэрыялаў Mile, аднак ён запрацуе толькі ў лютым 2014 года.

А пакуль што адкрыліся прадуктовая «Родная старонка» і «Пяты элемент».

ЯМ