Паблажлівы Пуцін і панылыя Лукашэнка з Назарбаевым — фоты з Рады

24.12.2013 / 16:17

Фота прэс-службы прэзідэнта РФ.

Фота прэс-службы прэзідэнта РФ.

Фота прэс-службы прэзідэнта РФ.

Фота прэс-службы прэзідэнта РФ.

24 снежня ў Маскве праходзіць пасяджэнне Найвышэйшай еўразійскай эканамічнай рады. Афіцыйны сайт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна змясціў фотаздымкі з мерапрыемства.

Аляксандр Лукашэнка на тых здымках, як і Нурсултан Назарбаеў, выглядае бязрадасным і ўстрывожаным. Нават персанальнае фота з Пуціным не ратуе агульнае ўражанне: на ім у Лукашэнкі на пінжаку зашпілены адзін гузік з трох, рукавы выглядаюць памятымі.

Пуцін на фотаздымках уласнай прэс-службы выглядае спакойным і засяроджаным, а месцамі нават паблажлівым.

СП