Набытыя абанементы на ЧС-2014 па хакеі падлягаюць абавязковаму абмену на квіткі

24.12.2013 / 19:58

Набытыя заўзятарамі абанементы на матчы чэмпіянату свету па хакеі 2014 года, які пройдзе ў Мінску, падлягаюць абавязковаму абмену на звычайныя квіткі (білетныя пакеты).

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт сусветнага форуму.

Абмен абанементаў будзе праводзіцца ў офісе білетнага аператара «Тикетпро» з 8 студзеня па 25 мая 2014 года па адрасе: Мінск, праспект Машэрава, д.25, офіс 501.

Даведкі прадастаўляюцца па тэлефонах у Мінску: (017) 293-42-42, (017) 293-48-48.