Беларус Сяргей Валчкоў бліскуча перамог у расійскім музычным праекце «Голас»

28.12.2013 / 11:07

Беларус Сяргей Валчкоў (барытон, каманда Аляксандра Градскага) перамог у другім сезоне папулярнага расійскага музычнага конкурсу «Голас» на Першым канале, фінал якога прайшоў 27 снежня.

У фінале ён бліскуча перамог Наргіз Закіраву — 75% на 25%.

Сяргей Валчкоў нарадзіўся ў Быхаве ў 1988 г., вучыўся ў Магілёве, потым з'ехаў у Маскву, дзе скончыў каледж музыкі.