Шумахера прааперавалі другі раз, яму крыху палепшала

31.12.2013 / 13:54

Былога пілота Формулы-1 Міхаэля Шумахера, які атрымаў траўму галавы падчас катання на горных лыжах, прааперавалі другі раз.

Reuters

Пра гэта, як паведамляе Agence France-Presse, заявіў на прэс-канферэнцыі доктар Жан-Франсуа Паен, які лечыць немца ў бальніцы ў Грэноблі. Аперацыя па выдаленні гематомы ў мозгу, доўжылася дзве гадзіны.

У стане Шумахера, уведзенага ў штучную кому, назіраюцца нязначныя паляпшэнні. Па словах дактароў, небяспека для жыцця гоншчыка не мінула, але яны «выйгралі крыху часу».

Ёсць «некаторыя прыкметы» таго, што стан Шумахера «лепш кантралюецца».