67-гадовы канадзец не разгубіўся, атрымаўшы запрашэнне ў алімпійскую зборную ЗША

03.01.2014 / 09:41

Кіраўнікі зборнай ЗША 1 студзеня абвясцілі склад алімпійскай каманды, якая выступіць на Гульнях — 2014 у Сочы. Па памылцы ў спіс быў уключаны 67-гадовы канадзец.

Выбраным Федэрацыяй хакея ЗША хакеістам былі разасланыя тэкставыя паведамленні. Але аказалася, што форвард «Ванкувер Кэнакс» Раян Кеслер нядаўна змяніў нумар тэлефона, а адрасаванае яму паведамленне памылкова было адпраўлена на нумар 67-гадовага канадца, які пражывае ў Ванкуверы.

Пенсіянер не разгубіўся і адправіў кіраўнікам амерыканскай зборнай паведамленне: «…Я 67-гадовы канадзец, які пражывае ў Ванкуверы, з радасцю згуляю за зборную ЗША на Алімпіядзе ў Сочы. Упэўнены, што ўсё ў Канадзе будуць задаволеныя, калі я згуляю за вашу каманду».

Далей памылка, зразумела, была выпраўленая.