ГК «Дынама-Мінск» шукае новае імя: «Асілак», «Менск», «Нафта», «Рух». Ідзе галасаванне

03.01.2014 / 10:07

З 1 студзеня шматразовы чэмпіён краіны па гандболе «Дынама-Мінск» працуе пад шыльдай ТАА «Гандбольны клуб «Нафтахімік», у якога прыватныя заснавальнікі.

Новая назва павінна паказваць прыналежнасць клуба да краіны і горада, добра, каб дачыненне да каманды спонсараў, якія займаюцца бізнесам у сферы нафтахіміі.

Рэдакцыя pressball.by адабрала найбольш цікавыя варыянты вашых прапаноў і паставіла іх на галасаванне.

Выбар такі: «Асiлак» (па-беларуску), «Дынама» (пакінуць ранейшую назву), «Зорка» (па-беларуску), «Менск» (менавіта праз «е»), «Минские звезды», «Минские тигры», «Нафта» (па-беларуску), «Нафтахімік», «Актан», «Прамень» (па-беларуску), «Рух», «Факел». Таксама можна прапанаваць іншую назву, або прагаласаваць супраць усіх.

Галасаванне ідзе на галоўнай старонцы Прессбола.