Мітрапаліт Павел: «Наколькі ўдасца, буду вучыць беларускую мову»
03.01.2014 / 10:30
Мітрапаліт Павел даў інтэрв'ю беларускай «Камсамольскай праўдзе».
«Пры Філарэце службы ў Беларусі пачалі весці на беларускай мове. Вы будзеце вучыць мову?» - спыталі ў яго.
«Наколькі ўдасца, канешне. Там, дзе я нёс царкоўную паслухмянасць, трэба было вучыць мовы. Трэба было і англійскую вучыць, каб мець зносіны з людзьмі. Вядома ж, паспрабую, наколькі змагу. Буду старацца. Наколькі гэта будзе магчыма», - адказаў мітрапаліт Павел.