У нядзелю будзе да +7
03.01.2014 / 11:32
4—5 студзеня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць малаактыўныя франтальныя падзелы і больш цёплыя паветраныя масы, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы.
У суботу, 4 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 3°С — плюс 3°С, дзённы максімум дасягне 0°С — плюс 5°С.
У нядзелю, 5 студзеня, ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.
У асобных раёнах магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 3°С — плюс 3°С, днём 0°С — плюс 5°С, па паўднёвым захадзе месцамі да плюс 7°С.