Заўтра ў Польшчы зачыненыя ўсе гандлёвыя цэнтры

На закупы ехаць бессэнсоўна.

05.01.2014 / 17:03

6 студзеня ў Польшчы – выходны дзень, паколькі адзначаецца рэлігійнае свята Трох Каралёў. У панядзелак будуць зачыненыя ўсе вялікія крамы, супер- ды гіпермаркеты.

У штатным рэжыме 6 студзеня будуць працаваць аўтазаправачныя станцыі, рэстараны, кавярні, кветкавыя крамы, а таксама аптэкі.