Дыякан Кураеў: За надрукаваны каляндар «Сталін» звольненая дырэктарка выдавецтва
08.01.2014 / 00:14
Дыякан Кураеў адрэагаваў на навіну пра тое, што ў патрыяршым выдавецтве быў надрукаваны каляндар «Сталін».
«Патрыяршы паліграфічна-выдавецкі цэнтр Троіца-Сергіевай Лаўры 13 мая 2013 года прыняў да выканання заказ выдавецтва «Дастоінства» - каляндар «Сталін». Заказ быў у поўным аб'ёме адгружаны 2 ліпеня 2013 заказчыку.
Пачалося разбіральніцтва. Неадкладна па благаславенні кіраўніцтва Лаўры дырэктар друкарні Наталля Іванаўна Кулагіна была знятая з пасады, а ўвесь склад бухгалтэрыі быў звольнены (думаю, што іншыя грашкі пры праверцы ўсплылі)»,
- напісаў ён у сваім блогу.