Ані Лорак і беларускі гурт Rouble Zone - унікальнае відэа

10.01.2014 / 13:21

Лідар колішняга мінскага гурту Rouble Zone Алег «Джагер» выклаў у інтэрнэт запіс 1996 года. Тады на ўкраінскім фестывалі «Таўрыйскія гульні» будучыя беларускія рок-каралі сыгралі з 18-гадовай спявачкай Каралінай Куек — таксама будучай мегазоркай украінскай эстрады Ані Лорак.

«Ані Лорак толькі пачынала сваю зорную кар'еру… Але яе тэмбр і ўменне ў такім юным веку фірмова імправізаваць проста заварожвала», — напісаў артыст.