Лоеўскія пацаны каталі дзяўчат у багажніку «Таёты» - відэа

10.01.2014 / 14:11

У тры гадзіны ночы гомельскі патруль ДПС спыніў аўтамабіль «Таёта», поўны маладых людзей.

Калі кампанія выйшла з машыны, па пасадцы аўтамабіля было відаць, што багажнік моцна перагружаны.

Як паведамляюць ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама,

маладыя людзі рагаталі і неахвотна пачалі адчыняць багажнік. Але ён не адчыняўся. Аказалася, што ў ім знаходзіліся дзве дзяўчыны.

Пазней высветлілася, што хлопцы, жыхары аднаго з населеных пунктаў Лоеўскага раёна,

вырашылі ноччу пракаціцца ў абласны цэнтр, але ўсім месцы ў салоне аўтамабіля не знайшлося, і «галантныя» кавалеры вырашылі даставіць дзяўчат у горад у багажніку.

Кіроўца « Таёты » быў прыцягнуты супрацоўнікамі ДАІ да адміністрацыйнай адказнасці па ч.5 арт.18.14 КаАП РБ за парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў.

У УДАІ УУС Гомельскай вобласці адзначылі, што такая

паездка магла скончыцца для дзяўчат намнога горш, бо ў багажны адсек трапляюць выхлапныя газы,

а прытоку свежага паветра ў ім няма.