Жыхар Гомеля зарэзаў свайго двухгадовага сына

13.01.2014 / 10:39

Выпадак адбыўся 11 студзеня.

29-гадовы мужчына забіў нажом свайго маленькага сына, паведамляе БелаПАН.

Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта расследуе забойства. У лютым забітаму хлопчыку павінна было споўніцца тры гады, удакладняе ў сваім фб прадстаўнік СК па вобласці Марыя Крываногава.