У «Белсела» адабралі ліцэнзію, ён закрыецца 23 студзеня

15.01.2014 / 11:43

ТАА СП «Белсел» адмоўлена ў працягненні ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне сувязі.

Паводле пастановы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, рашэнне прынята з улікам парушэнняў патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення дзейнасці.

У прыватнасці, не забяспечана пакрыццё тэрыторыі, на якой пражывае 90 % насельніцтва Беларусі, а таксама асобных участкаў аўтадарог.

Ліцэнзія «БелСела» сапраўдная да 23 студзеня 2014 года.