У Мінску пабіліся работнікі ЖЭСа — адзін ударыў другога нажом
15.01.2014 / 12:02
Работнік мінскага ЖЭСа ў бойцы ўдарыў калегу нажом.
Бойка адбылася ў дапаможным памяшканні аднаго з ЖЭСаў Ленінскага раёна.
На месца прыбылі байцы атрада міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама, якія пабачылі мужчыну з нажавым раненнем і выпадковага сведку. Той распавёў, што нажавы ўдар пацярпеламу нанёс яго калега падчас бойкі.
Супрацоўнікі АМАПа яшчэ да прыезду брыгады медыкаў аказалі пацярпеламу першую дапамогу. Падазраванага неўзабаве ўдалося затрымаць — яго знайшлі ў суседнім квартале. 32-гадовы мужчына хаваўся за вуглом аднаго з дамоў.