Вялікая беларуская вечарына ў Варшаве — 16 студзеня

Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае на прэзентацыю паэтычнай анталогіі «Тварам да шыбеніцы».

16.01.2014 / 09:30

Кніга прысвечаная паўстанню 1863—1864 гг. і асобе Кастуся Каліноўскага.

У прэзентацыі возьмуць удзел:

Язэп Янушкевіч, пісьменнік-архівіст, складальнік анталогіі;

Уладзімір Някляеў, паэт;

Чэслаў Сэнюх, перакладчык.

Прэзентацыя адбудзецца 16 студзеня а 17-й гадзіне ў Доме літаратуры (Krakowskie Przedmieście 87/89, Warszawa).