Контррэвалюцыя ў Егіпце: вайскоўцы правялі новую канстытуцыю праз рэферэндум

Паводле папярэдніх дадзеных, каля 95% егіпцян падтрымалі новую канстытуцыю на рэферэндуме, які праходзіў два апошнія дні, паведамляе Reuters са спасылкай на МУС краіны.

16.01.2014 / 10:23

Яўка пры гэтым перавысіла 55%.

«Браты-мусульмане» заклікалі да байкоту рэферэндуму.

Афіцыйныя вынікі галасавання будуць абвешчаныя праз трое сутак пасля закрыцця выбарчых участкаў.

Агітацыя супраць прыняцця новага асноўнага закона краіны практычна не вялася, адзначаюць назіральнікі, а таму зацвярджэнне на рэферэндуме новай канстытуцыі, падтрыманай вайскоўцамі, было фактычна вырашанай справай яшчэ да галасавання.

У першы дзень галасавання ў сутыкненнях загінулі 10 чалавек. Каля 80 чалавек, якія спрабавалі байкатаваць галасавання, былі арыштаваныя.