Грузавік згарэў на АЗС пад Магілёвам, кіроўца атрымаў апёкі

16.01.2014 / 12:22

Грузавы аўтамабіль згарэў на аўтазапраўцы ў Магілёўскім раёне.

Паведамленне пра пажар на тэрыторыі АЗС №12 РУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт» каля вёскі Палыкавічы паступіла 15 студзеня ў 12.39.

У выніку пажару пашкоджана кабіна аўтамабіля і 6 кв.м тэнта паўпрычэпа. Грузу ў паўпрычэпе не было. Кіроўца аўтамабіля пры самастойнай эвакуацыі з кабіны атрымаў апёкі і шпіталізаваны ў Магілёўскую гарадскую бальніцу №1.

Папярэдняя прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў (выкарыстанне партатыўнай газавай пліткі ў кабіне аўтамабіля).