Кошт білетаў на цягнікі ў Расію зніжаны амаль на 10%

16.01.2014 / 12:24

Кошт білетаў на цягнікі з Расіяй часова зніжаны ў сярэднім на 9%.

У прыватнасці, кошт праезду ў хуткім цягніку па маршруце Мінск — Масква і Мінск — Санкт-Пецярбург у купэйным вагоне знізіцца амаль на Br120 тыс., у плацкартным — больш чым на Br60 тыс.

Пры праездзе ў хуткім цягніку на больш далёкія адлегласці, напрыклад з Мінска да Новасібірска, кошт праезду ў купэйным вагоне знізіцца больш чым на Br700 тыс., у плацкартным — больш чым на Br400 тыс.