Школьнікі з Нарвегіі рашылі пяць мiльёнаў задач па алгебры за тыдзень
16.01.2014 / 12:45
Школьнікі з Осла рашылі за тыдзень пяць мiльёнаў задач у матэматычнай гульні Dragonbox. Пра гэта 16 студзеня паведамляе Reuters.
Нарвежцы першапачаткова мелі намер пабіць папярэдні рэкорд. Ён належаў школьнікам з ЗША, якія рашылі ў Dragonbox 400 тысяч задач..
Распрацоўшчыкі Dragonbox адзначылі, што ім вельмі спадабалася праводзіць спаборніцтвы сярод школьнікаў і яны плануюць паўтарыць іх у ЗША і Бразіліі.
Агенцтва адзначае, што ў 2012 годзе нарвежскія вучні занялі 30-е месца ў міжнародным рэйтынгу пісьменнасці школьнікаў PISA.
Гульня Dragonbox для мабільных прылад на iOS і Android была створана для папулярызацыі алгебры сярод адстаючых вучняў. Ёсць дзве версіі дадатку: для дзяцей, старэйшых за 5 гадоў і старэйшых за 12 гадоў. Якую менавіта з іх выкарыстоўвалі на спаборніцтвах, невядома.