FT: Брусэль працягне антыманапольнае расследаванне ў дачыненні да «Газпрама»

Брусэль даў халодны адказ на папярэднюю прапанову расійскага «Газпрама» па ўрэгуляванні антыманапольнага расследавання, заявіўшы, што не адмаўляецца ад антыманапольных абвінавачванняў у дачыненні да расійскай паліўнай групы, перадае The Financial Times.

16.01.2014 / 13:31

Паводле словаў еўракамісара па пытаннях канкурэнцыі Хаакіна Альмунія, расследаванне ў дачыненні да «Газпрама» будзе працягнутае, нягледзячы на спробы кампаніі пазбегнуць магчымых штрафаў.

Каментары Хаакіна Альмунія — першая публічная заява ад Еўрапейскай камісіі пасля атрымання ліста ад «Газпрама» з прапановай «узаемапрымальнага рашэння».

Брусэль рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць «Газпрам» у злоўжыванні сваім даміноўным становішчам ва Усходняй Еўропе, завышэнні цэн на газ, выкарыстанні практыкі прывязвання цэн на газ да цэн на нафту ў доўгатэрміновых кантрактах.