Пад Смаленскам перакуліўся аўтобус з беларусамі

16.01.2014 / 20:25

Кіроўца мікрааўтобуса «Мэрсэдэс-Спрынтар», які перавозіў магілёўскіх турыстаў, не даў рады кіраванню. Машына з'ехала ў кювет і перакулілася.

Выратавальнікі кажуць, што кіроўца не ўлічыў умовы надвор'я, гэта і прывяло да аварыі. У выніку аварыі пацярпела 34-гадовая жанчына. Яе з пераломамі шпіталізавалі ў лякарню Вязьмы.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.