Нідэрланды прададуць Фінляндыі 100 патрыманых танкаў

Фінляндыя набудзе ў Нідэрландаў 100 карыстаных танкаў, паведамляе тэлекампанія Yle.

17.01.2014 / 09:37

Цана ўгоды складае каля 200 млн еўра. Паводле папярэдніх планаў, танкі Leopard 2A6 будуць пастаўленыя ў Фінляндыю ў наступным годзе.

У цяперашні час на ўзбраенні Абарончых сіл Фінляндыі знаходзіцца каля 140 танкаў больш старой мадыфікацыі Leopard 2A4.

Прадстаўнік Абарончых сіл заяўляе, што новая мадэль па сваіх характарыстыках адрозніваецца больш высокай манеўранасцю, чым старыя.