Гэлап: Жаданне эміграваць сярод беларусаў расце

17.01.2014 / 15:45

Паводле апытанняў, праведзеных сацыялагічнай службай Гэлап у 2010-2012 гг. у 154 краінах, 13% сусветнага насельніцтва хоча пакінуць краіну свайго сталага пражывання і пераехаць жыць у іншую.

Гэлап вызначыў свой «індэкс чыстай патэнцыяльнай міграцыі», адымаючы ад колькасьці людзей, якія хацелі б у дадзеную краіну пераехаць, колькасьць людзей, якія выказвалі ахвоту гэтую краіну пакінуць, і дзелячы гэты вынік праз колькасць насельніцтва ў краіне.

Такім чынам, згаданы індэкс мае для адных краінаў адмоўную вартасьць (больш людзей хоча з краіны эміграваць, чым пераехаць у яе), а для іншых — станоўчую (сюды людзі хочуць пераяжджаць).

Гэты індэкс для Беларусі роўны −14%. Падчас папярэдняга падобнага апытання, праведзенага Гэлапам у 2007-2009 гг., індэкс для Беларусі быў роўны −11%. Гэта азначае, што жаданне эміграваць сярод беларусаў паміж гэтымі апытаннямі вырасла як мінімум на 3%.

Для параўнання, прыводзім вартасьці гэтых індэксаў для некаторых іншых эўрапейскіх краінаў (у дужках пададзены індэкс, вызначаны ў апытаньні 2007-2009 гг.).

Швейцарыя 136% (150%)

Швецыя 68% (78%)

Нарвегія 65% (36%)

Вялікабрытанія 53% (62%)

Германія 23% (14%)

Расія -9% (-7%)

Польшча -14% (-15%)

Латвія -20% (-22%)

Літва -23% (-17%)

Украіна -20% (-20%)

Вугоршчына -20% (-15%)

Румынія -27% (-21%)