Юліі Цімашэнцы адмовілі ў змякчэнні адбыцця пакарання

18.01.2014 / 00:50

Былой прэм'ер-міністру Украіны Юліі Цімашэнцы адмоўлена ў змякчэнні ўмоваў адбыцця пакарання. Такое рашэнне ў пятніцу, 17 студзеня, прыняла камісія Качаноўскай папраўчай калоніі, якая разгледзела прашэнне Цімашэнкі аб пераводзе ў аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі.

AFP

Былы кіраўнік урада Украіны была асуджаная да сямі гадоў пазбаўлення волі ў кастрычніку 2011 года за перавышэнне паўнамоцтваў пры падпісанні газавых кантрактаў з Расіяй.

У снежні 2011 года Цімашэнка была дастаўлена для адбыцця пакарання ў Качаноўскую калонію ў Харкаве.

З мая 2012 года яна праходзіць стацыянарнае лячэнне ў харкаўскай бальніцы.