Хакей. «Дынама» з буйным лікам саступіла «Авангарду» — 2:7

18.01.2014 / 15:45

У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» пацярпела чацвертую запар паразу, гэтым разам у Омску ад «Авангарда» з лікам 2:7.

Мінскі клуб з 42 баламі ў 45 матчах застаецца на апошнім месцы ў Заходняй канферэнцыі. Адставанне ад перадапошняга месца — 8 пунктаў, а зоны плэй-оф — 27 балаў. Да канца чэмпіянату засталося правесці восем матчаў.

20 студзеня «Дынама» гуляе ў Астане з «Барысам». Затым — чатыры гульні ў Мінску.