Суперрэкорд: Скардзіна адстралялася «на нуль» у 17 рубяжах запар, усталяваўшы сусветны рэкорд
18.01.2014 / 20:24
У гонцы пераследу на этапе Кубка свету ў Антхольцы беларуска Надзея Скардзіна ўстанавіла дзіўны рэкорд. На гэты момант яна закрыла ўсе мішэні на рубяжах ужо 17 раз запар! Гэта 85 мішэняў. Ніколі раней — ні ў мужчынскім, ні ў жаночым біятлоне — ніхто не меў такой доўгай сухой серыі. Прычым серыя працягваецца!
bestsportsmen.ru
Поўная статыстыка стральбы захавалася са студзеня 1998 года. Пасля Скардзіны ў ганаровым спісе снайпераў ідуць францужанка Фларанс Баверэль-Рабер, украінка Ірына Тананайка і немец Сіман Шэмпл — яны клалі ўсе мішэні ў 15 гонках запар.