Х'ю Лоры абвясціў пра байкот расійскіх тавараў: Але што яны, апроч гарэлкі, умеюць вырабляць?

18.01.2014 / 21:08

Брытанскі акцёр і музыкант Х'ю Лоры, найбольш вядомы сваёй роляй у серыяле «Доктар Хаус», выступіў у сваім твітары супраць расійскіх тавараў.

todevahouse.com

скрыншот з твітара Х'ю Лоры

Падставай для гнеўнай тырады Лоры сталі паводзіны прэзідэнта Пуціна.

«Я б байкатаваў расійскія тавары, калі б яны рабілі хоць што-небудзь акрамя дэпрэсіі для ўсяго свету», — напісаў акцёр у сваім блогу.

На думку акцёра, нават руская гарэлка падыходзіць толькі для таго, каб «вымыць ёю духоўку».