Навукоўцам удалося расшыфраваць ДНК смяротна небяспечнага чарвяка-крывасмока

20.01.2014 / 09:32

Амерыканскім навукоўцам атрымалася расшыфраваць ДНК смяротна небяспечнага чарвяка-крывасмока Анкіластома Новага Свету (Necator americanus), паведамляецца ў артыкуле, апублікаваным у навуковым часопісе Nature Genetics.

У прыватнасці, даследчыкам удалося вылучыць групы lux-генаў, адказных за тое, як чарвякі пранікаюць у цела ахвяры, сілкуюцца яе крывёй і падаўляюць яе імунітэт.