У Беларусі дазволеная заводзкая таніроўка шкла аўтамабіляў

04.04.2006 / 20:50

Паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ, у адпаведнасці з якім у рэспубліцы дазваляецца эксплуатацыя аўтамабіляў з заводскай таніроўкай шкла пры ўмове, што гэтыя транспартныя сродкі былі набыты да 1 красавіка 2006 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

БЕЛТА

Указ А. Лукашэнкі зьявіўся 4 красавіка. А аўтамабілісты мусілі растаніраваць свае аўтамабілі да 1 красавіка. Выйграў той, хто не падпарадкаваўся?