Прадавачка, каб схаваць недастачу, падпаліла краму

11.10.2007 / 09:38

Як паведамiлi ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Магiлёўскага аблвыканкама, 19‑гадовая прадаўшчыца магазiна раённага спажывецкага таварыства ў пасёлку Дружба з мэтай утойвання недастачы, што ўзнiкла ў перыяд яе работы, у 5 ранiцы тайна ўвайшла ў магазiн, аблiла бензiнам сцены, дзверы i падпалiла памяшканне гэтага гандлёвага аб’екта. Пажарныя, якiя аператыўна прыбылi на месца здарэння, змаглi хутка патушыць узгаранне. Следча‑аператыўная група раённых аддзелаў мiлiцыi i МНС устанавiла iнсцэнiроўку крадзяжу, а таксама падпал памяшкання магазiна.

«Звязда»