Сябра забітага ў Кіеве беларуса: Міхаіл займаўся страйкболам, удзельнічаў у рыцарскім руху

22.01.2014 / 16:31

«Я Міхаіла ведаў гадоў дзесяць. Пазнаёміліся, бо абодва займаліся страйкболам. Пачалі кантактаваць. Ён вельмі добры чалавек, адносіўся дружалюбна да ўсіх. Вясёлы.

Перад Майданам мы з ім амаль штотыдзень бачыліся. Ведаю, што на Майдан ён ішоў ад «Моладзі Клічко», быў сябрам гэтай арганізацыі.

Яшчэ разам з ім удзельнічалі ў рыцарскім руху.

Я ведаю, што Міхаіл — беларус. Але ён вельмі даўно жыў у Кіеве. Ведаю, што часам ён ездзіў на радзіму. Але пра Беларусь мы з ім, на жаль, не размаўлялі», - кажа сябра Міхаіла Жызнеўскага Яўген.

Зміцер Панкавец