Меркель і Байдэн сёння гаварылі з Януковічам

23.01.2014 / 23:47

Меркель прызнала журналістам, што яна «ў лютасці» ад таго, што адбываецца ва Украіне.

Байдэн у распаўсюджанай для СМІ заяве заклікаў абодва бакі стрымацца ад гвалту, але адзначыў, што знаходжанне мірнага выхаду з крызісу залежыць ад урада Украіны.

Меркель выключыла санкцыі: пакуль гэта не разглядаецца, цытуюць яе нямецкія СМІ.

Захад баіцца, што разрыў адносін з Кіевам штурхне Украіну ў абдымкі — і пад кантроль — Масквы.

На Захадзе таксама вітаюць той факт, што сілавікі, верныя Віктару Януковічу пакуль не маюць загаду на шырокамаштабнае ўжыццё сілы.

Мікола Бугай