Сваякі забітага ў Кіеве беларуса плануюць выехаць па цела сёння ноччу

24.01.2014 / 13:59

Сваякі жыхара Гомеляа Міхаіла Жызнеўскага, забітага ў Кіеве падчас вулічных беспарадкаў, плануюць выехаць па яго цела сёння ноччу, паведаміла маці загінулага.

Плануецца, што ў Кіеў паедуць бацька Міхаіла і іншыя яго сваякі. Маці, хутчэй за ўсё, паехаць не зможа па стане здароўя. «Сёння я перажыла новы сардэчны прыступ. Мне зрабілі ўколы, паставілі кропельніцу, каля дома дзяжурыла «хуткая». Але ў бальніцу я не лягу, пакуль не пахаваю сына», — заявіла Ніна Жызнеўская.

Беларускае консульства ва Украіне са сваякамі загінулага пакуль не звязвалася, ніякай новай інфармацыі аб працэдуры перавозкі цела сям'і не паступала.

Транспарціроўка цела Міхаіла Жызнеўскага на радзіму выклікае цяжкасць з-за таго, што пры ім не было дакументаў, апрача пасведчання аб нараджэнні. Такім чынам, афіцыйна ўстанавіць яго асобу могуць толькі блізкія сваякі.