Лідары ўкраінскай апазіцыі прыбылі на паніхіду па Міхаілу Жызнеўскім
26.01.2014 / 14:35
Паніхіда і развітаньне з загінулым на Еўрамайдане беларусам адбываюцца цяпер у Міхайлаўскім саборы ў Кіеве.
У сабор ужо прыйшло шмат людзей, у тым ліку і трое лідараў украінскай апазыцыі — Віталь Клічко, Арсень Яцэнюк і Алег Цягнібок.
Live streaming video by Ustream
А 15-й пачнецца памінальная хада. Пасьля гэтага цела беларуса адправяць на радзіму ў Гомель.
Усе мерапрыемствы па ўшанаванні памяці Міхаіла Жызнеўскага і дастаўцы цела ў Беларусь адбываюцца за грошы, сабраныя грамадскасцю з Украіны, Беларусі і іншых краінаў.
Міхаіл Жызнеўскі быў забіты ў Кіеве 22 студзеня куляй у сэрца.