На галубоў, выпушчаных Папам пасля малітвы за Украіну, напалі варона і чайка ФОТА, ВІДЭА

27.01.2014 / 18:42

Містычная падзея адбылося падчас імшы з удзелам папы Францішка на плошчы Святога Пятра ў Рыме.

На белых галубоў міру, якіх па традыцыі выпусцілі з акна Апостальскага палаца ў Ватыкане хлопчык і дзяўчынка, напалі дзве птушкі: варона і чайка.

Аднаму голубу так і не ўдалося ўцячы ад агрэсіўных нападнікаў, пішуць сусветныя СМІ.