Уначы месцамі да мінус 23: прагноз на 29 студзеня

28.01.2014 / 15:59

29 студзеня ўначы істотных ападкаў не прагназуецца. Толькі па паўднёвым захадзе пройдзе снег, месцамі завіруха.

На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе усходнім 5—10 м/с з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 15—20 градусаў, па Магілёўскай і Віцебскай абласцях месцамі — да 21—23 градусаў марозу, у паўднёва-заходніх раёнах краіны - ад 11 да 14 градусаў са знакам мінус.

Днём сіноптыкі абяцаюць ад мінус 10 градусаў на паўднёвым захадзе да мінус 18 градусаў у паўночна-ўсходніх раёнах краіны.