Моцныя маразы затрымаюцца да канца наступнага тыдня

Праўда, экстрэмальныя маразы скончацца ў пятніцу-суботу.

30.01.2014 / 09:24

Ад нядзелі тэмпературы знізяцца да мінус 7—12 на поўдні краіны, мінус 10—15 у цэнтры, мінус 14—19 на Падняпроўі.

А вось адлігі метэаролагі не чакаюць раней за 8—10 лютага. Тады мяккі цыклон прынясе тэмпературы каля нуля. А разам з адлігай прыйдзе і сёлетні грып.

СГ